…І гінулі яны за косы Клеапатры,
за вочы тыя, што не сняцца нават.
Да ног прыносілі, -
а неслі ўпарта, -
жыццё, свой лёс і славу…
…І гінулі яны у хваляванні лавы,
якую слаў, радзіў Везувій.
Апошні раз на мармуровых лавах
лавілі вуснаў лоскат, цень надзеі.
Затым з Пампеяй казкаю заснулі…
…І гінулі яны штодзённа і штогодна,
за ласкі шчырыя, хвілінныя, за ласкі…
Дарма, што з блудніцай нягоднай,
дарма, што многакраць, не першы.
І так ад Рыма да Аляскі…
Запал!!! Яго не зробіць
Запал!!!
Яго не зробіць шчыры.
Ну немагчыма ўсё пералічыць.
Ну не павінна быць магіла,
Пакуль жывеш, і хочаш жыць.
Мы не жывем, калі мы судзім.
Мы шалі, толькі і ўсяго,
Тады, калі сябе не любім,
І не кахаем блізкае, сваё.