Дваццаць пятага сакавіка —
Годны дзень
Беларускай дзяржавы.
Веснаплынных вятроў талака
Пыл з кароны атрэсла іржавы.
Шматавалі нас досыць арлы
І з адной, і з дзвюма галавамі.
Мы не зь нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.
Мы — ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цьвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сьцяга.
Дваццаць пятага сакавіка —
Наша сьвята,
Пароль
І прысяга!
Вельмi добры верш. Вялiкая
Вельмi добры верш. Вялiкая павага Рыгору Барадулiну.
Кранула...
Кранула...
Шаноўны Рыгор Барадулін, Вы і
Шаноўны Рыгор Барадулін, Вы і ёсць Геній!
прикольный
прикольный
Вельмі цудойны верш!Дзякуй!
Вельмі цудойны верш!Дзякуй!
Вялiкi дзякуй!
Вялiкi дзякуй!
А што адбылося?
А што адбылося дваццаць пятага сакавіка? Мо' хто мне скажа?
Рустам Мініханаў афіцыйна
Рустам Мініханаў афіцыйна стаў прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан.
А калі сур'ёзна, то ў гэты дзень адбылося абвяшчэнне незалежнасці БНР.
Дваццаць пятага сакавіка
Укленчваю перад Вамі. Віктар201.
25 сакавіка!
вось гэты лепшы!Цудоўны верш:)
вось ен, дух радзімы!
вось ен, дух радзімы!