Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

48 бутэлек гарэлкі

Сярэдняя: 3.9 (12 галасоў)

..............Лічба дня: кожны беларус летась выпіў 48 бутэлек гарэлкі.

Сорак восем бутэлек гарэлкі.
Не на нос – на душу беларуса.
Каб надрацца, як кажуць, у сцельку.
І пры гэтым – ні кроплі прымусу.

Сорак восем? І праўда? Багацце!
І пароўну ж на ўсіх падзялілі –
Уключаючы ў спіс немаўляці
І старых стагадовых рэптылій.

Сорак восем! На рыла? На брата!
Далібог, пабіваем рэкорды!
І нічога, што потым дахаты
Дапаўзаюць зсінелыя морды.

Сорак восем? І “сорак” сагрэе!
І ўсё шчырай вытворчасці гонка!
П’е “народзец” – і дзеці хварэюць,
І ад “шчасця” пакутуюць жонкі.

Сорак восем! Бядота? Брыдота?
Ці ратунак – забыўка-вадзіца –
Каб жлукціць – і не памятаць, хто ты
І з чаго закарцела напіцца?

Сорак восем? А можа ўжо годзе?
Што далей нашай нацыі “свеціць”?
Мы па п’янстве і так уваходзім
У дзясятку “мацнейшых” у свеце.

Сорак восем! Бальзам ці атрута?
Лекаванне істоты ці глупства?
Гіне дух, “алкаманіяй” скуты –
І збірае, збірае наступствы.

25.01.2014



Цудоўна напісана. Але кожны

Цудоўна напісана.
Але кожны сам выбірае: піць яму ці ня піць...