Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

п’янства

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)
“Цвярозым быць – Навошта жыць?!”, – І нехта зноў жыццё камячыць, Пачаўшы піць, Ды гэтак піць, Што свету белага не бачыць. Сто грам – пачын І за жанчын,.. А дзвесце – дзеля фанабэрства,.. А трыста – Звонкае “чын-чын”… - І сабутэльнікі – братэрства. І там, і тут – Гасцінны кут, Дзе п’юць, не ведаючы, мусіць, Што п’янства – спрут, Страшэнны спрут, Які, схапіўшы, не адпусціць… Бліжэй, бліжэй… Бы сотня змей, Але ў абліччы невідзімкі… Ды ўсё тужей, Ды ўсё цяжэй Яго смяротныя абдымкі… Ізноў сям’я І ўся радня Спаўна рассёрбвае распусту… Бяда твая, Бяда мая – Вар'яцтва горкія наступствы. Каб не набыць І не лячыць Хваробу дзікага разгулу, Не трэба піць! Не трэба піць, Каб у нябыт не зацягнула! sneakers


Сярэдняя: 3.8 (11 галасоў)
..............Лічба дня: кожны беларус летась выпіў 48 бутэлек гарэлкі. Сорак восем бутэлек гарэлкі. Не на нос – на душу беларуса. Каб надрацца, як кажуць, у сцельку. І пры гэтым – ні кроплі прымусу. Сорак восем? І праўда? Багацце! І пароўну ж на ўсіх падзялілі – Уключаючы ў спіс немаўляці І старых стагадовых рэптылій. Сорак восем! На рыла? На брата! Далібог, пабіваем рэкорды! І нічога, што потым дахаты Дапаўзаюць зсінелыя морды. Сорак восем? І “сорак” сагрэе! І ўсё шчырай вытворчасці гонка! П’е “народзец” – і дзеці хварэюць, І ад “шчасця” пакутуюць жонкі. Сорак восем! Бядота? Брыдота? Ці ратунак – забыўка-вадзіца – Каб жлукціць – і не памятаць, хто ты І з чаго закарцела напіцца? Сорак восем? А можа ўжо годзе? Што далей нашай нацыі “свеціць”? Мы па п’янстве і так уваходзім У дзясятку “мацнейшых” у свеце. Сорак восем! Бальзам ці атрута? Лекаванне істоты ці глупства? Гіне дух, “алкаманіяй” скуты – І збірае, збірае наступствы. 25.01.2014 NIKE


Яшчэ не ацэнена
Ёсць яшчэ каго бараніць Жыццё, пэўна ідзе ўжо на злом: П’юць мужчыны, падлеткі, дзяўчаты. Проста так п’юць ці блізкім назло— Яны ж вечна ва ўсім вінаваты. Дзе прапіску знайшоў горкі змей, Там спакою няма ўдзень і ўночы, Усё болей няшчасных сямей І смуткуюць дзіцячыя вочы. Вельмі многія з нашых жанчын, Сіл не маючы болей змагацца За сваіх неразумных мужчын, Пачынаюць за чарку хапацца. І зусім незаўважна для ўсіх Алкаголь затуманіць ім вочы. Стане больш і зязюль сярод іх, І дамоў сацыяльна-сірочых. Што далей? Трэба нешта рабіць, Бо расплата зусім ужо блізка, Ёсць яшчэ нам каго бараніць— Тых, хто п’е малако ў калысках. 2001г. NIKE


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Ёсць яшчэ каго бараніць Жыццё, пэўна ідзе ўжо на злом: П’юць мужчыны, падлеткі, дзяўчаты. Проста так п’юць ці блізкім назло— Яны ж вечна ва ўсім вінаваты. Дзе прапіску знайшоў горкі змей, Там спакою няма ўдзень і ўночы, Усё болей няшчасных сямей І смуткуюць дзіцячыя вочы. Вельмі многія з нашых жанчын, Сіл не маючы болей змагацца За сваіх неразумных мужчын, Пачынаюць за чарку хапацца. І зусім незаўважна для ўсіх Алкаголь затуманіць ім вочы. Стане больш і зязюль сярод іх, І дамоў сацыяльна-сірочых. Што далей? Трэба нешта рабіць, Бо расплата зусім ужо блізка, Ёсць яшчэ нам каго бараніць— Тых, хто п’е малако ў калысках. 2001г. Air Max 90 Classic