Ухапіўшы крыламі блакіту,
Прызямліўся срэбраны каўчэг.
Мы выходзім парамі па трапе.
Прамільгнулі радасныя твары.
Сёння мы вярнуліся з нябёсаў –
Не далі застацца там грахі.
Сцюардэса ў форменнай спадніцы
Аддае нас смогу і бетону.
Дзе натоўп імкнецца да падземкі,
Развітальны погляд падыму:
Ці паспелі помнікі з’явіцца
З мармуровых, пёрыстых аблокаў?