Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абыякавасьць.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дзе чуйнасьць схібілась, спачыла –
Там абыякавасьць пайшла,
Там ежа сумленьню - суп нішчымный
І прыдарожняя трава,

Забойствы там, гуляе хцівасьць
І алігархаў машкерад,
Само жыцьцё, у плот ушчамілась,
Спалохаўшысь сваіх заган,

Само жыцьцё, яно такое;
Пугай махай - кіруй, вядзі
Гэта стада ўсё, людское -
Як павадыр, як бог адзін!

І - не аб чым тужыць і плакаць!
Так у жыцьці мы і жывём! –
Ці ж, абыякавасьць - не радасьць? –
Людзей раўняюч да жывёл.
-26.09.12.