Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ачышчэнне лесам. Пераклад

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Пад зборам нябёсаў - блакітнай хусткай -
Іскрыцца святочнасцю след ад санак!
У кінутым храме ляснога згустку
Да новага шчасця прыйшла на ганак.

Пакрытыя, нібы разьбой - карою,
Калоны ялін ля аконнай рамы.
Алтарным агнём майго неспакою
Хай крыўда згарае - цяплей мне стане.

Гэй, Студзень! Святлом напаі мне душу!
Хай цёмныя сілы ў яе не лезуць!
Дай думкам сарвацца з галін, як птушкам -
Узняцца над храмам сівога лесу!
14.12.2012

Пераклад верша Таццяны Шэінай "Очищение лесом" з рускай мовы