Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ад нядзелі да нядзелі

Сярэдняя: 4.4 (27 галасоў)
Падаўжэлі языкі
Ці то падзічэлі?
Хоць садзі іх пад замкі:
Так паязычэлі!
Жонка слова, а ты — сем,
На падбор, ад сэрца.
Завіхурыць, панясе —
Што адкуль бярэцца!..
Стаў прыдумваць я:
                               з чаго б
Так усё няпутна?
Толькі думкам — бух у лоб
Панядзелак мутны...
Круціць чортавы круті
У вачах аўторак:
Выхадны быў
                      і другі,
А работы —
                    горы.
Серада —
                 мільён хвастоў,
Беганіна, спешка!..
А чацвер — ідзе Хрыстом:
«Хто тут грэшны грэшнік?..»
Пятніцы б —
                    адно рашыць:
«Ці ўпякуць вымову?..»
У суботу — дом дрыжыць:
Дзень дывановы!
Той трасе і той трасе,
Жонка наступае:
«Ну, а ты што не нясеш?» —
Бэсціць цябе, лае.
Так і круцішся штодня...
А каб жа яе звадкі,
Каб не гэта калатня,
Ўсё пайшло б парадкам,
Памякчэлі б языкі
Ды пасаладзелі,
I была б у нас, браткі,
Ўсё жыццё нядзеля!