Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***Ад сівой даўніны мудрых думак сувой...

Яшчэ не ацэнена

***
Ад сівой даўніны мудрых думак сувой
Не згубіўся ў вяках і сягоння дарэчы:
“…Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй,
А яшчэ прад настаўніцай першай укленчы”.

Не забудзь, хто табе адкрываў новы свет,
Хто вучыў шанаваць і Радзіму, і мову.
Пранясі па жыцці гэты сказ-запавет
І сынам перадай як святую замову:

“Дзе б ні быў, ні хадзіў ці адзін, ці з сям’ёй,
У апратцы сялянскай ці, можа, у фрэнчы,
Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй,
А яшчэ прад настаўніцай першай укленчы”.

І тады Бог даруе правіны твае
І падасца жыццё зразумелым і цэльным.
Толькі думка адна мне заснуць не дае:
Вельмі мала сваіх мы настаўнікаў цэнім.

“Дзе б ні быў, ні хадзіў ці адзін, ці з сям’ёй,
У апратцы сялянскай ці, можа, у фрэнчы,
Прад матуляй укленчы, Айчынай сваёй,
А яшчэ прад настаўніцай першай укленчы”.



Памылковы пасыл. Усе людзі і

Памылковы пасыл. Усе людзі і настаўнікі, і вучні адначасова.
Гора будзе таму вучню, які толькі ў адной з сямі нянек вучыўся. Няхай гэтая нянька і прахфэсар.
Педагог патрэбны адзін, а не настаўнік. Нуль адзнакай вершу. Больш шкоды, чым плёну.

Не заўсёды

Не заўсёды