Зайздрасць гэта – пачуццё?
Дык чаму яна з'ядае,
Лезе ў самае нутро,
І грызе там забівая?
Нам пачуцці ўсе даны
Набываць і плён, і досвед.
Ці пазналі зайздрасць Вы
У слупках вось гэтых, госці?
Я ж ад зайздрасці пішу.
Мяне меней засталося?
Ці ў вочы вам хлушу?
Каб паболей набылося?
Дзе якое пачуццё?
Як яно нам адаб'ецца?
Або гэта не маё?
Хтосьці ў зайздрасьці злуецца?
Я нічога не знайшоў.
Але ж ёсць! Абавязкова!
Пачуццё хвалюе кроў!
Мабыць гэта і выснова.
Не хвалююцца тады,
Калі спяць пачуцці;
У адстоенай вады...
І калі не хлусяць.