Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

как самому уничтожить клопов
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Франак Нырка

Сярэдняя: 2.5 (6 галасоў)

Слоў лішніх не гавары.
Ты чуеш – голас мой знік
нідзе
Толькі нідзе, дзе без цябе,
дзе не вярнуць.

Ноч возьме сьлёзы дажджу
Не спёка, не ухаджу,
ў вадзе,
Не пакідай, не забывай.
Я так хачу.

Ты можаш - мяне не любіць.
Ты будзеш - масты прахадзіць.
Ты ведаеш - як шкадаваць.
Не спаліць на дажджы - крок назад.

Слоў меней маю ў цябе.
І меней любіш мяне,
тваю,
мову тваю, душу тваю,
што не вярнуць.

Хай будзе нешта маё
Хай ладны будзе настрой.
Тваю
мову тваю, душу тваю
я не спалю.

Ты можаш - мяне не любіць.
Ты будзеш - масты прахадзіць.
Ты ведаеш - як шкадаваць.
Не спаліць на дажджы - крок назад.



Сярэдняя: 3.3 (10 галасоў)

Гляджу, як слуп на манітор,
Чытаю слушныя заўвагі.
Даю і сам іх, калі што
даволі вартае увагі.

А за акном зіма і снег.
І не такі ўжо сумны горад.
Чаго ў кватэры так сядзець?
Цікавей больш ля манітора.

У ім увесь амаль што свет.
Пакой астатні надта цёмны.
Але ж ізноў бялее снег...
На ім няма слядоў і словаў.

Ідуць у розныя канцы,
і з тых канцоў сюды ж прыходзяць
суседзі, госьці іх, маі...
Ну дастаткова, далеч.
Хопіць.)))