Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адказ на ,,Зварот...,,

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Адказ на ,,Зварот да
братоў-маскалёў,, аўтара Мікола Трафімчук.

Вялі з Масковіяй мы бойкі,
У паспаліцтве з ляхам йшлі,
Але той зваўся хто лівонцам,
У Арду не вёў жонак, дзятвы.
Ардынец быў на Белай Русі
І даніну затым трымаў,
Калі агулам, у хаўрусе,
Ён крыжакоў з Грунвальда гнаў.
Пятро-цар, слаўны і шаноўны,
Як бараду стрыг маскалям,
Тайком папёрся да Эўропы
Каб сон ардынскій абарваць.
Наша гісторыя ўсе згадкі,
Адмовы, змовы пранясе,
Хаця з яе пячэ аладкі,
Як зможа кожны, пакрысе.
Ці нам быць малым немаўляці,
З крыніцы піць тае вады,
Што шле бяльмо на зрок славянства,
Нас шчэпіць і пхне да бяды.
Русь! Беларусь! І ты, Ўкрайна!
Дзядзька заморскій клін вам б'е.
За морам ён. А вы - славяне!
Ці гожа, вам, зноў быць у Ардзе?
-23.08.14.