Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адлегласць

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

Засталася мiж намi адлегласць
Замест слоў і пачуццяў моцных.
Адзін дзень для мяне як вечнасць:
Нібы нітка у старых кроснах.

Паміж намі застаўся подых
Навальніцы твайго кахання.
Я цябе разглядала ў зорах,
Каб хутчэй мне забыць пра растанне.

Ты казаў што ты быў шчаслівы.
Але вось паміж намі прорва.
Лёс бывае такі хлуслівы,
Што знікае надзея на словы.

Паміж намі цяпер надзея,
Што ўсе магло атрымацца.
Толькі вось не хапіла дзеяў
Для таго, каб разам застацца.

05.07.2017



Мне Мілана пісьмо

Мне Мілана пісьмо напісала,
Каб і я быў уж моцны.
Бо яе маці, ах, Галька
Мусіць, з Радчыцка тожэ,
Ды мяне так шанавала!..

Васыль Брытва