Адольваючы моцную даўно
Спакуслівую сэрцу іншароднасць,
Няпростая, як свет,
людская годнасць
Па рысачцы складаецца адной.
Што адступіцца ад сябе лягчэй —
Лягчэй для вока іншага, — не дзіва.
А дзіва ў кожнай радасці праўдзівай
I ў праўдзе болю, што няма гарчэй.
I ў тым, каб доляй годнай даражыць,
He выглядаючы выгодаў лепшых...
Перад няўмольнасцю зямлёю легчы –
Ёсць толькі права
чалавекам быць.