Адпачывай, пакуль смяецца поўня.
На востраве вастрацца кіпцюры…
Паветра расквітнее на жароўні,
Калі натоляць прагу ўладары.
Васьмёра карлікаў валтузяць футравіну,
Лязом кранаючы патончаны прасцяг.
Самота тоесная вузкай дамавіне
Ад імавернасці да вечнасці наўсцяж.
Адпачывай – віжуе паляўнічы,
Высмоктваючы адпаведны час.
А тыя, што пануюць таямніча,
Ужо даўно стварылі твой абраз.
super!
super!