Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адпусці грахі

Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Цяжкія шляхі - сумленныя шляхі,
Горшыя шляхі вінаваўца,
Паглядзі у твар,
Ды адпусці грахі,
Сілы адшукай
Прыняць і не злавацца.
Тое што было,
Заўсёды застанецца,
З ім душы кавалак
І кавалак сэрца.
Можна не пайсці,
Можна азірнуцца,
Можна зразумець,
Толькі не вярнуцца.
Жыцце не перапішаш
І не зробіш новае,
Але калі ты дыхаеш,
Гэта значыць добрае,
Калі ты разумееш,
Гэта значыць шмат.
Калі ў кагосьці верыш,
Значыць - ён ня кат.
Калі кагосьці любіш -
Гэта значыць - верыш,
І перад ім адчыніш
Зачыненыя дзверы.
І будзе у жыцці
Новая дарога
І новы чалавек,
А гэта значыць многа.

Даследніца