Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адцурайся ад моцы рэцэнзій

Сярэдняя: 5 (1 голас)

адцурайся ад моцы рэцэнзій
над прачытаным безадказных;
ад малітвы – як быццам - заўчасных;
быццам кат, маю * карму, у сэнсе,

сваёй лічыць чамусці дарэмна;
/шмат чамусці ўсяго наляцела
ад эпітэтаў/. нібы ў гарэме,
у эпітэта кожнага стрэлы -

адцурайся ад моцы хутчэй,
о султан; хай не будзе лягчэй
для цябе іх жаданне ўсё джаліць -
хай цяпер ад кагосьці раджаюць.

кабы грэшны свой вырваў язык
гэтым помнік сабе б ты стварыў?



цікава напісана

цікава напісана