Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрусь Сталярык

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

прэста, сіньёры, прэста, сі..прэс прастола.
але жанчына ілюзія сэнса міру.
музыка ў гэтым сэнсе ёсць самка гола.
але не кожнага. тут - спагадаем Піру.

(хор: "мы ўперліся ў кропку, стаўшы на сопку.
не называючы рэчы як там их клічуць,
кропка – хоць гэта мала, не дасканала,
кропка, яна між намі плыве па арбіце").

неба зліваецца з морам, запоўніць бездань,
сціпла ідзе па акордзе ў яе абіцель.
выклік на біс спагадаем з русалкі лёзаў
з ператварэннем у струны іх дзеля жыцця

(хор: "пераходу ад альфы ў берту.
Ісціну перарабіўшы ў падманы
следства –нейкі беркут
частка адчування майдана")

строіш ці? я не бачыў у строі.
век - па фігуры - хадзіць паасобна?
у пары адзінай ілюзія слова - "хопіць".
(хор: "але маўчанне бясконца шкадобна")



Сярэдняя: 5 (1 голас)

адцурайся ад моцы рэцэнзій
над прачытаным безадказных;
ад малітвы – як быццам - заўчасных;
быццам кат, маю * карму, у сэнсе,

сваёй лічыць чамусці дарэмна;
/шмат чамусці ўсяго наляцела
ад эпітэтаў/. нібы ў гарэме,
у эпітэта кожнага стрэлы -

адцурайся ад моцы хутчэй,
о султан; хай не будзе лягчэй
для цябе іх жаданне ўсё джаліць -
хай цяпер ад кагосьці раджаюць.

кабы грэшны свой вырваў язык
гэтым помнік сабе б ты стварыў?



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

бог і ў пекле на русі
асвячаў патэльні усім.
скача сонна на вакне,
пакідае месца мне.
Я збянтэжу не на жарт,
ну якая я ім скварка:
па катлах я ні нагой;
буду сціпла - з качаргой



Сярэдняя: 5 (1 голас)

была сустрэча на двары
ў кампаніі, дзе слова - справа.
Крычаў адзін “хай ўсё згарыць
за сына “. Выпіваў яскрава.
Ну а сыночак – ты глядзі,
за татам дапіваў ён з чаркі.
Затросся бубен, аж гудзіць.

Купі яшчэ бутэльку “старкі”.