Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адвечны замак

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

А замак абароніць ад ярма
І вось паўсталі разам проць навалаў
Шчытом каменным па-над поймаю ракі
Адная круглашчокая, напроць яе з вугламі
Дзьве вежы варту ўзялі на вякі
Легендаў шмат казалі людзі
Іх часам словы нібы дым
Няшмат хто ведаў у акрузе
Што вежы -- гэта памяць маладым
Шмат горад той пабачыў жахаў
Азёры слёзаў прыняла рака
Але навечна сталі над абшарам
Кірыл з Янінай, абароны той душа
У час, калі крыжацкая навала
Чорнаю тучай засцілала свет
Паклікала Радзіма праявіць адвагу
Сваёй дзяўчыне даў Кірыл завет:
Калі ты засумуеш, калі горыч
разлукі душу будзе грызці па начах
Выходзь на вежу і прамоў "я побач"
Я ветрам апынуся ў тваіх валасах
Калі вакол мяне пачвары
Скавалі неба чорным палатном
Усмешкаю на брудным з бою твары
Я ўспомню край, дзе мы з табой жывём
Як карагодам дні праходзяць
Вясна зваюе ў зімы прастол
Як лета нас з табой цяплом адорыць
Як восень сцеле нам златы свой дол
І мы прайдзем, ізноў пяшчотай рукі
Любоў-каваль скуе нам праз вякі
Ты памятай, Яніна, ў часы разлукі
Што мы з табой -- як тыя вежы ля ракі
Заўсёды побач, у адзіным замку
Заўсёды самі, будаўніцтва здзек
Ты памятай, Яніна, я з табою
З тваёй душой твой любы чалавек
Высока ўзнімаюцца ўгору
Над горадам ужо дзесяты век
Прыгожа круглабокая Яніна
І Кірыл-волат, яе любы чалавек
І час не змог парушыць долу
Прызнаньня і пяшчоты ланцугі
З цаглін чырвоных аб'яднаўшысь колам
Ляцяць бы карабель паміж тугі
І сэрцы іх яднаюцца мурáмі
І сьпеў мінулага ў сутарэньнях іх
І іх ужо нішто не раз'яднае
Бо сама цемра пала пад сценамі іх

2017