Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адыходжу я ад вёскі, адыходжу...

Яшчэ не ацэнена

Адыходжу я ад вёскі, адыходжу.
Як падумаю,
Дык сэрца зашчыміць.
Гэту страту адчувае, мусіць, кожны,
Гэта страта, мусіць, кожнаму баліць.

Хоць любоў мая да вёскі не старэе,
Толькі ўсё ж мае гады не там бягуць.
Прыязджаю,
Калі мама прыхварэе
I пляменнікі у армію ідуць.

Для цябе я —
Адыходнік твой нязлоўны,
Прызнаюся табе, вёска, не хлушу...
Заглядаю я у вёску, як у слоўнік,
Каб упэўніцца, што правільна пішу.



Які чулы верш. Колькі ў ім

Які чулы верш. Колькі ў ім эмоцый! Дзякуй, аўтар!

потрясающе!!!

потрясающе!!!

цикава вельми )))

цикава вельми )))