Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінай ў свеце

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Калі месяц лунае над схіламі неба, Скрозь аблокі прамені ліе на зямлю, Вецер колас калыша над ніваю хлеба, Кветак водар салодкі блукае ў гаю. Калі спіць буйны горад у смузе заводаў, І сціхае людзей звонкі гул мітусні, Адзінокія вулкі, дамоў рэшткі зводаў Спачываюць ў цемры глыбокай цішы. Толькі ў гэтую ноч мне не будзе спакою, Недзе ў думках шукаю дзяўчынку адну. Для мяне яна нібыта кветачка-мроя, Што ў купальскую ноч пакідае без сну. Да яе шмат кілометраў доўгай дарогі, Але вось яна, побач - у сэрцы маім. Я гатовы ісці да яе, сцёршы ногі, Не шкадуючы часу, натхнення і сіл... Растаплю сваім сэрцам халодныя льдзіны, Ускалыхну, як раней, тое жах-пачуццё. І скажу потым шэптам, ледзь хіснуўшы галіны: Мару я з табой побач прайсці ўсё жыццё. Air Jordan XII 12 Shoes


Дужа падабаўся верш. Бо гэта

Дужа падабаўся верш. Бо гэта праўда, калі ў сэрцы жыве каханне, то каханую заўседы знойдзеш у сэрцы, нават калі яна дужа далека.