Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінокі верш

Сярэдняя: 4.6 (48 галасоў)

Ілбом грукаю ў сьцены —
замест дыялёгу зь ценем...

Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не —
тлумачу ілбом сьцяне, бо нікога навокал.
І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне
так адзінока,

што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.

І нельга схавацца за словы, бо словы менш
за нэрвовасьць... Умоўнымі знакамі
ценю тлумачу: нічога ня зьменіш.
Яму абыякава.



пиши , может быть и власти

пиши , может быть и власти поймут \. что ты - талант.

Няма лёсу. Ёсьць

Няма лёсу. Ёсьць умовы.
Задаволены сьцяной?
Абыякавасць высновай?
Да ты, братка, халастой.
Нарадзі багіню ўвагай.
Дай таго ёй, што няма.
Яна дасьць табе параду,
Як мяняць свае слава.