Паглядзеў на гадзіньнік раптоўна,
І, як вецер, уцёк ад мяне.
Ты пакінуў тады бестактоўна,
Без краіны й магічных дзьвярэй
І забылася я пра жыцьцё,
Пра ўкус горкае сьмерці-цукеркі,
А жаданае пекла тваё
Ужо зь іншага боку люстэрка.
Як прайсьці вечны нам калідор?
Як дайсьці да твайго мне вар'яцтва,
Калі мне замінае дакор,
А табе замінае грамадства?
Adidas sneakers
Каб мог я ведаць – ты якая ?
Патрэбная жыццю паэта...
І сэрца ў пошуках блукае –
бо, невядома нават – дзе ты...
Жанчына простая, сьвятая...
У снах я бачыў сілуэт…
І покуль сэрца дзесь блукае –
малюю твой сабе партрэт.
У ім ўсяго таго хапае –
каб ты Мадоннаю была...
І сэрца дзесь цябе шукае –
для чалавеччага цяпла.
Я не ўяўляю – ты якая...
А раптам і няма такой на Сьвеце ?
А сэрца марна дзесь блукае,
і можа ў пошуках памерці...
*+*
6 кастрычніка 20014 г.
Air Jordan XIII High
Адзiнота...
Сумнае слова...
Быццам сэрца тваё памiрае,
Нiбы дробныя кроплi дажджу
На вачах у цябе астываюць...
Лягу ў ложак, але спаць не магу...
Адзiнота мяне дакарае.
Цяжка ўбачыць яе,
Але хай, як наймiтка мяне атручае.
Выйду ў поле я зорнай парою,
Каб пабачыць хiстаньне ялiны.
Буду зь месяцам я размаўляць
I раптоўна адновяцца крылы…
Прылячу я дамоў, але тут
Адзiнота мяне сустракае...
Будзем зь ёю сядзець да раньня,
Можа разам сустрэнем сьвiтаньне.
Толькi ранiцай зьнiкне яна
Мабыць сонца тады я спаткаю...
Цi дрымотны, счарнелы лiхтар,
Якi цiхай надзеяй зазьзяе...Air Zoom Pegasus 34 Leather
Ілбом грукаю ў сьцены —
замест дыялёгу зь ценем...
Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не —
тлумачу ілбом сьцяне, бо нікога навокал.
І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне
так адзінока,
што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.
І нельга схавацца за словы, бо словы менш
за нэрвовасьць... Умоўнымі знакамі
ценю тлумачу: нічога ня зьменіш.
Яму абыякава.Highsnobiety Sneakers