Адзінота – сярод ружаў,
Сярод хмараў – забыццё;
Заблукалы йдзеш у сцюжу,
І кружляе вараннё.
Шматгалоссе у самоце,
Між усмешак – горкі дым.
Пад нагамі слоцце, слоцце,
Йдзеш, маўклівы пілігрым.
Растаптанае былое
Чорным зеллем наўздагон.
Несустрэтае святое –
Лёс куляе пад адхон.
Уначы скуголе вецер,
Сябра новы і стары.
Бляск упалае каметы
Шчэ ў вачах тваіх жывы.
І няхай наўкола мулка,
След ваўчыны і дрыгва.
Лепей так, чым тая вулка,
Ружа дзе Яе цвіла.
Якраз пад мой настрой.
Якраз пад мой настрой.