Адізны і самотны, дарога нібы лёс
Віхляе і кружляе нібы паперы стос
Табою не спісаны, аднак чытаць ты мог
Як дагараюць раны нязнаных перамог
Навокал багна стогне пачварай небыцця
Нязнойдзеная мара пражытага жыцця…
І што з таго, што бачна вясёлка па вясне?
Глядзі, усмешкі ззяюць - ды, мусіць, не табе…
Уздымецца гаркота ласкавасцю зямлі
Пакоцяцца як рэха за далягляд дажджы…
І між старых паданняў, дзе спачываюць сны
Нібы сусвет пракляты, да пекла сыдзеш ты…
Згадаецца прад сконам радзіма летасноў
Калі квітнела вішня пад спевы салаўёў
Калі світанак шпарка расою цалаваў
І першае спатканне, духмяны водар траў…
Згадаецца маланкай і знікне па начы…
Адзіны і самотны – табе яшчэ ісці
Выгнаннікам дзяржавы, якая аджыла,
З параненай душою, якая адцвіла…
Вельмi прыгожы верш! У Вас
Вельмi прыгожы верш! У Вас вялiкi талент! Дзякуй за прыемныя хвiлiны,якiя я перажыла,чытаючы Вашы вершы.