Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Агенства ББС.

Сярэдняя: 4.4 (12 галасоў)

ББС
(баба бабе сказала).
1
Сядзяць пляткаркі ля акна
Язык на падбародку,
У кожным доме хоць адна,
Ды ёсць такая цётка...
2
Як над'зіральнікі ў турме,
Стрыгуць усіх вачыма,
Нават блыха не кусане
Такіх матрон, магчыма…
3
Бо надта тоўстыя задЫ -
Разломваюцца лаўкі,
Без ляманту, як без яды,
Не выжывуць "аўчаркі".
4
Суседзям так надаядуць,
Хоць ты хавайся ў бульбу,
Бо нават позіркам з'ядуць,
Калі не скруціш дульку...
5
Перамываюць косці ўсіх
"Шпіёны" с бэбээсу…
Напэўна бачылі такіх,
"Агентаў жоўтай прэсы".
6
І не даходзіць да дурнот,
Што іх абрыдла слухаць,
Сусед купляе кулямёт,
Каб ратаваці вуха.