Паглядзеў на гадзіньнік раптоўна,
І, як вецер, уцёк ад мяне.
Ты пакінуў тады бестактоўна,
Без краіны й магічных дзьвярэй
І забылася я пра жыцьцё,
Пра ўкус горкае сьмерці-цукеркі,
А жаданае пекла тваё
Ужо зь іншага боку люстэрка.
Як прайсьці вечны нам калідор?
Як дайсьці да твайго мне вар'яцтва,
Калі мне замінае дакор,
А табе замінае грамадства?