Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алкаголь

Сярэдняя: 2.8 (9 галасоў)

машыны ляцяць як пляўкі
ноч завялася бы лялька
мамку мамку просіць
і ўся чарнее ў чаканьні
і чарка за чаркай
і чарка за чаркай
як самалётаў узьлёты пасадкі
на тратуарах – люкаў пячаткі
«на перагляд»
«брак»
«недапушчальна»
ноч апускаецца як столь
час перабірае пацеркі
за пацеркай пацерка
за пацеркай пацерка

і зранку чорная кава
кава жалобная
горка плача мне ў горла



Спадабаўся верш. Сумны,

Спадабаўся верш. Сумны, праўда, але жыццё, мабыць, цяжкае навеяла. Не сваё, дык суседзяў, ці родных...
Я вось таксама стала пісаць у сталасьці. Але, у мяне гэта не зусім вершы, хутчэй палітычныя памфлеты.

У СЕРАДУ,07.03.12 г. Ліст да краіны

Пішу табе
Кароткі ліст-
Пісьмо
Таропка,
Бо адчуваю:
Хутка будуць
Змены.
І сёння,
Ў сераду,
Ізноў жадаю
Быць на Плошчы я...
Чаго?
Ды пляскаць
У далоні.

Я –ў далоні,
Мне-па мордзе,
Як процьстаяць
Заклятай
Гэтай ордзе?
Адказ мне дай,
Краіна,
Не мая
Якая раптам
Стала,
Драздамі
Аперазана
Наскрозь,
Народ свой
Давяла
Да горкіх
Слёз.
Жыццё другое
Нам было
Наканавана,
Бо не ляжалі
Як Абломаў
На дыване...
Рабы мо меней нас
На пана працавалі.
Даволі гвалту!
Аддай,краіна, нам,
Ўсё,
Што адняла
З цыганам разам!

Вярні Надзею
Дзецям,
Волю!
Не толькі,праўда,
Віцям, дзімам,колям,
Галечу
Знішчы,
Парасткі
Фашысцкае
Заразы,
Глытнуць ім
Дай паветра
Свежага
Ўволю,
Адчуць дай
Годнасьць...
Аддай усё цалкам
І адразу.
Тады не буду
Жорстка
Помсьціць. sw.sw
Вядома, што такія вершы на Беларусі не надрукуюць )
З павагай, Софіна Святлана