Кожнай ноччу ты чуеш, як у сэрцы гучаць
Спевы птушак і шоргат лістоты,
Бачыш у снах, як агеньчыкі грэюць зямлю
І захоўваюць жывыя істоты…
Слёзамі сваімі ты боль адчуваеш,
Калі зноў тузін душ у цемры знікае,
Ты нічога не можаш зрабіць…
Навошта той дар, што жыццё можа толькі губіць?..
Хто ты? Што ты? Навошта табе бачыць смерць?
Плач і крыкі пранізваюць твой слых…
А сляды ад парэзаў – пакончыць з сабою –
Не даюць табе волі, робіш новы ўздых!
Чуеш кожнае слова, агеньчыкі ведаюць,
Але верыць не хочаш – істэрыка зноў…
Ты пайшла супраць веры, хацела кахання,
А цяпер ты выгнаннік – заняпалы анёл.
Раўнапраўны абмен – неўміручасць
На вечны скрыгат у сэрцы і мозгу,
Блакіт – твой наркотык, што не можа падаць
Патрэбную звышчалавечую дозу…
Ты зэк, што зняволены на вечна,
І клетка твая не адкрыецца болей,
Ты толькі можаш змірыцца і жыць,
Не маючы значнай для будучыні ролі…
Хтосьці сонца малюе на лісце і верыць,
Што навука адкрыла – мы адзіны у сусвеце…
Хтосьці верыць у бога і плача:
«Я аддаў усе грошы ў царкву – дзе аддача?»
Лепш бы ты не сыходзіла з неба ад веры
Тут ніхто не пачуе душы тваёй спевы…
Толькі вечар прыйдзе – сон пачне быць рэальным
Ты ўбачыш – пачуцці сляпы і фатальны…
23 ліпеня 2009
Праваахоўчым органам трэба
Праваахоўчым органам трэба ўзяцца за Сяржука, ды й заПЫТАЦЬ:
- Хлапчук,дзе каноплю ўзяў!?
Ды й на лячэнне,бо накурыўся хлапец,ратаваць трэба дзеля працы на палях,бо бульбы насельніцтву не хапае... сала...
"...Тут ніхто не ўбачыць душы тваёй спевы...", а вось у псіхлячэбніцы слухачы ўважлівыя знойдуцца...
каб пісаць па-беларуску,
каб пісаць па-беларуску, трэба, прынамсі, думаць па-беларуску. а ў Вас памылка на памылцы і памылкі наўздагон. навошта змушаць сябе да гэткіх намаганняў, тым больш, што і вершы слабыя атрымліваюцца?
Не спяшаецеся з жаданнямі і
Не спяшаецеся з жаданнямі і высновамі...
...не,не спяшаемся... гэта
...не,не спяшаемся... гэта добра,што ты не "мацюгаешся",але ж мы,па-добраму,як чытачы твае... Бачым намаганні,але: калі ты нязграбную табурэтку зробіш,цябе што,
пахваляць будуць? Ці спінжак пашыеш перакасабочаны,дык хтож згодзіцца хадзіць на людзях у гэткай страхалюдзіне?
А ВЕРШЫ значыцца можна? Гэта ж таксама справа з улюблённасцю да людзей...
Калі б ты сам сабе,дык сядзі сабе на крываногім занозістым табурэці, насі сам свой перакасабочаны спінжак,чытай сам сабе свае "вершы" нанач каб заснуць хутчэй...
Але ж ты для нас! А мы чэсна-чэсна кажам: -Сярожачка,не падабаецца,фуганачкам падстругай,перакраі,сцяжочак пакладзі раўненька...
Верш - РЭЧ і патрабе,як і ўсё астатняе ПРАЦЫ!
І радуйся,што звярнулі на цябе ўвагу,зпомаччу да цябе...