Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Творца

Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)

Наш свет у небяспекі, атручаны грашыма,
А вера не схавае ад цемры і ганення,
І ў будучы світанак пайдзем мы без аглядку,
Калі не ўратуем ад навакольнага парадку.

Расплюшчыць вочы!?.. а што імі ўбачыш?
Святло б'е, хмары і блакіт найпрыгажэйшы…
Ты ў сэрца глянь – там цемра, не перайначыш,
Паўзе па сценках, выварочвае, як кішэні.

Што ёсць жыццё? – яго мы не ўбачым,
А што каханне? – сляпыя мы – яшчэ адна задача…
Смех чуем сябра, а можа сэрца плача?
Мы не пачуем….

Пачуцці нам туманяць розум ,
Мы бачым тое, што хочам і без заганы,
Але патрэбна нам ілюзія – сцяна турмы?
Марыянеткі мы, рашоткі – гарады…

19 ліпеня 2009



Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)

Кожнай ноччу ты чуеш, як у сэрцы гучаць
Спевы птушак і шоргат лістоты,
Бачыш у снах, як агеньчыкі грэюць зямлю
І захоўваюць жывыя істоты…
Слёзамі сваімі ты боль адчуваеш,
Калі зноў тузін душ у цемры знікае,
Ты нічога не можаш зрабіць…
Навошта той дар, што жыццё можа толькі губіць?..
Хто ты? Што ты? Навошта табе бачыць смерць?
Плач і крыкі пранізваюць твой слых…
А сляды ад парэзаў – пакончыць з сабою –
Не даюць табе волі, робіш новы ўздых!

Чуеш кожнае слова, агеньчыкі ведаюць,
Але верыць не хочаш – істэрыка зноў…
Ты пайшла супраць веры, хацела кахання,
А цяпер ты выгнаннік – заняпалы анёл.
Раўнапраўны абмен – неўміручасць
На вечны скрыгат у сэрцы і мозгу,
Блакіт – твой наркотык, што не можа падаць
Патрэбную звышчалавечую дозу…
Ты зэк, што зняволены на вечна,
І клетка твая не адкрыецца болей,
Ты толькі можаш змірыцца і жыць,
Не маючы значнай для будучыні ролі…

Хтосьці сонца малюе на лісце і верыць,
Што навука адкрыла – мы адзіны у сусвеце…
Хтосьці верыць у бога і плача:
«Я аддаў усе грошы ў царкву – дзе аддача?»
Лепш бы ты не сыходзіла з неба ад веры
Тут ніхто не пачуе душы тваёй спевы…
Толькі вечар прыйдзе – сон пачне быць рэальным
Ты ўбачыш – пачуцці сляпы і фатальны…

23 ліпеня 2009