Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анёлы

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

У час, калі золак расквеціць дахоўку Манмартра,
У мажнай гандляркі, крыклівай, як бойкі пірат,
Пад рыначны вэрхал, ману, непрыстойныя жарты
Вы купіце бручку, фасоль і зялёны шпінат.

А на медзякі, што сагрэты ў паколатых пальцах,
Якімі Вы шыеце іншым да шлюбаў убор,
Кавалак бараніны купіце, таннага смальцу,
І яблык чырвоных, латук і адзін памідор.

Па лесвіцы вузкай, прыступкі палічачы ўпарта,
Нібыта здабычу, пакупкі ўнясеце ў пакой,
Напевам масніц вас сустрэне малая мансарда,
Згатуецца ежа, і будзе святочны настрой.

Закрэхчуць прыступкі пад моцнай юнацкай нагою,
Ён прыйдзе, прапахлы парфумамі іншых кабет,
Бліжэй да абеду. І ў Вашым мансардным пакоі
Вам стане ўтульней у дыме яго цыгарэт.

Нібы нацюрморт, заіграюць святочныя стравы,
Пяройдзе ў вячэру абед, як заўжды, спакваля,
І танным віном, маладым і да скомы гаркавым
Падасца каханне, што будзе між вас апасля.

Ужо адкахаўшы, ён скажа, што ў нейкім бардэле,
На Ру Сан-Вінсэнт або Ру (во ,забыўся!) дэ Сол,
Такія знайшоў ён для новых палотнаў мадэлі,
Там што ні дзяўчына - сапраўдны нябесны анёл!

А потым засне каля Вас у мансардзе пахілай.
Мастак і каханы. Да раніцы будзе адзін:
Вы возьмеце з шафы далёка схаваныя крылы,
І ў ноч паляціце па фарбы для новых карцін.

ajsa, 15.3.2012.



Ай-ай....які цуд ----гэты

Ай-ай....які цуд ----гэты верш ! у мяне аж слёзы на вачах ...і пачуцці, і слова, і настрой, і рука майстра ! я пабывала разам з Вамі на Манмартры...

Наталля! Дзякуй, шаноўная!

Наталля! Дзякуй, шаноўная! Зазірніце, калі лпска сюды forums.tut.by/showthread.php?t=10209150&page=86&f=27

калі хочаце, дашліце свой

калі хочаце, дашліце свой мэйл--я Вам адпраўлю сваю песню, дарэчы, я музыка--і "Адзінота", вакол якой разгарэліся спрэчкі---гэта да ўсяго тэкст песні !

Вы прыйдзіце па спасылцы,

Вы прыйдзіце па спасылцы, якую я дала, там утудбней, чым тут. Зарэгіструйцеся, мы Вас чакаем. А мэйл страшнавата - спам кінуць.