Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анэля

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
                        Анэлі Тулупавай

Анэля, Нэля, Нэлі...
Нібы калейдаскоп,
Плылі гады, ляцелі
I звязваліся ў сноп.

Над босай цішынёю
Бязглузды гром грымеў –
Гаючым зверабоем
Жывіўся мужны спеў.

Свяціла сонца ў хату,
I краўся ночы цень,
I месячык гарбаты –
Будзіў душы агмень.

З дабротнае кудзелі
Чароўна тчэ сувой
Нястомная Анэля -
Як сіні бэз вясной!


Якога звера Анэля забівала?

Якога звера Анэля забівала? Зёлка гэтая, якая па-руску зверабой, называецца святаяннік.

каб быў толькі

каб быў толькі адзін-адзінюткі святаяннік, то надта ж бедная была б наша мова!
не разумею: чаму Вам так хочацца абагачаць суседзей? А раптам зверабой адкуль-небудзь з нашых мясцін падаўся гуляць далёка-далёка ажно да ўладзівастока?

Дакладна наадварот - ад

Дакладна наадварот - ад Уладзівастока на штыках - сюды.

ВЫДАТНЫЯ мовазнаўчыя пазнанні

ВЫДАТНЫЯ мовазнаўчыя пазнанні -- зверазабойчыя!

клас!!! і асабліва на

клас!!! і асабліва на штыках. Малайчына,Айса!!!