Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апакаліпсіс

Яшчэ не ацэнена

Кіпеў акіян.
Звар'яцелыя хвалі,
як цацку, падкідвалі лайнер турысцкі...
Да воблакаў з гулам густым узляталі
салёныя пырскі.

I квола трашчалі заклёпкі і гайкі —
выдатны метал стаў падатліва-ломкім.
На тысячы міляў ні шхуны, ні чайкі —
абломкі,
абломкі...

Як лютая бура, знямогшыся, спала
і сціхла яе нечуваная глотка,
з дрымучых глыбіняў наверх усплывала
падводная лодка.

Нядаўна шпурляла са дна акіяна
свае мегатоны у свет шматгалосы...
I грукала сэрца ў грудзях капітана:
убачыць нябёсы!

Ірвала на часткі душу утрапенне,
халоднай расой пакрывалася цела.
Высокае сонца,
бы ў часе зацьмення,
у мораку тлела.

Ахутаў удушлівы попел бязмежжа.
Дзе дзеліся ў гавані роднай усмешкі?
Нікога, нічога...
На ўсім узбярэжжы
адны галавешкі.

Рассыпаўся прысак на месцы ўчарашнім,
ніхто не чакае, не любіць, не кліча.
Варожым было і да жудасці страшным
зямное аблічча.

Замёршы, падводная лодка стаяла.
Было ў яе, мусіць, адзінае выйсце:
у чорную прорву, забыўшы прычалы,
нырнуць — і не ўсплысці...



Вельмі праўдзівы, верш з

Вельмі праўдзівы, верш з глыбокім сэнсам.Нават страшна робіцца Гэта жыццё...канчаецца,і пачынае валадарыць смерць. Але не ЖЫЦЦЁ мацнейшае за смерць. Чалавек перажыве ўсё...