Падыходзіць апошняя станцыя,
Сэрца сціснута ў поўных грудзях.
На пероне адна інфармацыя -
Прызнак жыцця.
Самалеты, аўтобусы, робаты –
За жалезам не бачна канца.
Металічны саюз вырашае:
Выслаць ганца.
(Прыпеў)
Я іду.
Па полю, па палеткам.
За спіной
Кідаю гарады.
Я прайду
З мелодыяй і ветрам
Дзе цвітуць
Апошнія сады.
Мертвыя людзі бязкрайняй зямлі
Глядзяць мне ў след пустымі вачамі
Блішчаць на іх тварах скупыя агні
Пасечаныя мячамі.
Поўныя грудзі пяску з-пад сапраўднай крыві.
Апошніх сапраўдных людзей што цяпер
Віднеюцца толькі касцямі з зямлі,
Стварылі смяротны шэдэўр.