Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Пластиковые одноразовые стаканы купить.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Бацян

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Я пазнаеміўся з табою,
І спадабалася мне ты.
Пажартаваўшы з галавою,
Сказала: Я хачу “цвяты”.

“Цвяты”?? --- дык гэта ж не праблема!
Тры ночы дзесьці, за сталом
Гарбату, гэткая дэлема,
Я піў з духмяным пірагом.

Пакінуўшы сіе застолле,
Пачаў збірацца ў паход.
Было “прыемнае” надвор’е:
Зіма, і скора Новы год…

Аўтобусаў няма, усюды ціха,
Няма аўтамабіляў на шашы,
І чую: замярзаю я пакрыху,
А ў горадзе не бачна ні душы.

Стаяў хвіліны тры, да магазіна
Кілометраў 15, можа больш,
Успомніў наказанні цеткі Ніны:
- Купі сабе, нарэшце, капялюш!!

У 7 гадзін дабраўся я дахаты,
У руках трымаў замерзшыя “цвяты”,
Стаяла на стале мая гарбата,
Адпачывала ў цеплым ложку ты.

Прылег і пагрузіўся ў летуценні,
Ледзь адыходзіў ад начной хадзьбы.
У тры ночы пасля гэтага здарэння
Скажу: Схадзі сама купі сабе “цвяты”…



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Колькі жыву - сам сабе разважаю:
Дзеля нечага ж я на свеце з'явіўся,
Кудысьці іду і парады шукаю.
А можа не там я калісьці спыніўся?

А можа не там я цяпер пражываю,
Каб сэнс невялікі набыць існаваннем?
Не тыя паперы пад вечар чытаю,
Не тое цяпер вывучаю пытанне?

А можа, маё меркаванне нязначна,
І нехта другі ўключае святло?
Быць можа вялікі і воку нябачны
Абраў нас, каб мы ратавалі дабро.