Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошняе каханне, бы восеньскі туман...

Сярэдняя: 4.7 (18 галасоў)

Апошняе каханне, бы восеньскі туман —
Здаецца, прыйдзе дзень, і вось яно растане...
Апошняе каханне — спакуслівы падман
Перад сівой зімою, перад глухім расстаннем.

Апошняе каханне — салодкае, як мёд,
Пяшчотнае, як свет, спакуснае да згубы,
Балючае, як рана, танюткае, бы лёд,
І горкае да слёз, як ціхі выгук “любы”.

Апошняе каханне — апошняя віна,
Апошняе віно, апошняя надзея.
Апошняе каханне — апошняе для нас,
Калі світальны золак на небе заірдзее.



Не бывае каханне

Не бывае каханне апошнім,
Хоць выпіты келіх да дна.
І ўжо не патрэбна свабода,
З якой адляцела душа.
Не бывае каханне апошнім...
Ад яго не ратуе зямля.
Не бывае каханне апошнім...
Смерці ў кахання няма.

Цудоўны вершык, спадабаўся

Цудоўны вершык, спадабаўся вельмі.

Ніколі не кажы ніколі, І не

Ніколі не кажы ніколі,
І не апошнім будзе рай.
Ну, мабыць, трошкі меней солі,
Але жыві й не ўмірай!