Я не здзіўлю Вас гэтым вершам.
 Звычайны рытм, звычайны сэнс.
 Складаў яго з звычайнай мэты, -
 Каб не згубіць з ляноты печ.
 Каб мне не страціць рух на печы,
 і каб не змерзнуць крыгай льда.
 Калі спатрэбіцца,  паверце,
 дык буду шклом, і страчу «я».
 Але няма, пакуль патрэбы.
 Мне не хапае трошкі больш.
 Вакол суцэльнае люстэрка,
 што адлюстроўвае святло.
 У гэтым свеце верш не бачны.
 Радкі вышэй, як і ніжэй
 ужо былі адлюстраваны,
 не раз, не два, а безліч дней.
 Я толькі сёння нарадзіўся.
 Раней не безліч дней было.
 З апошняй кропляй, мо і лішняй,
 Жадаю Вам складаць сваё.