Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апоўнач.

Сярэдняя: 4.7 (14 галасоў)

“Косаўскі зшытак”.

Апоўнач…
Сон мой недзе загуляў…
І я – смуткую, з куфлем кавы…
Заходзіў Вечар –
я з ім размаўляў,
пра клопаты свае, і справы.
А потым –
Вечар у кутку заснуў,
змарыўся ад маёй размовы…
І я – сяжу адзін, сумую,
і верш пішу – за словам слова…
Пью каву,
з дымам цыгарэт…
Ноч са здзіўленнем наглядае –
чаму табе не спіцца, дзед…
Ды, Сон мой недзе,
бач – гуляе…

І добра,
што яго – там недзе носіць,
каб напісаць я нешта змог…
Бо, колькі жыць мне засталося –
ня ведае напэўна,
нават Бог…
*+*
31 траўня 2014г.