Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АПУСЦЕЛА БЕЗ МАМЫ ХАЦІНА

Яшчэ не ацэнена

АПУСЦЕЛА БЕЗ МАМЫ ХАЦІНА.
СТАЎ ХАЛОДНЫМ, ЧУЖЫМ РОДНЫ ДВОР,
ТОЛЬКІ СЛЁЗЫ І ГРАД УСПАМІНАЎ
ЗАЛІВАЮЦЬ БЫЛОГА КАСЦЁР.

ЯК ЖА ЦЯЖКА, БАЛЮЧА НА СЭРЦЫ!
НЕ ПРЫНЯЦЬ ГЭТА, НЕ ЗРАЗУМЕЦЬ...
МАМІН ПОЧЫРК НА БЕЛАЙ ПАПЕРЦЫ
НА СТАЛЕ І ЖАХЛІВАЕ - СМЕРЦЬ.

СУМ І ГОРА ЎСЯЛІЛІСЯ Ў ХАТУ,
ЗАНЯЛІ ЎСЕ ПАКОІ,КУТЫ...
ШЧАСЦЕ Ў ХАЦЕ НЕ ТАМ, ДЗЕ БАГАТА,
А ДЗЕ РАЗАМ З МАТУЛЯЮ ТЫ.

ПА-РАНЕЙШАМУ ЎСЁ ЗАСТАЛОСЯ -
НА СЦЯНЕ НАТ ГАДЗІННІК ІДЗЕ...
ТОЛЬКІ ВОСЕНЬ БЕЗ МАМЫ - НЕ ВОСЕНЬ,
ДЫ ТРАВА НА КАПУСНАЙ ГРАДЗЕ.

СУМ НА ДУШУ НАЛЁГ НЕВЫНОСНЫ -
НЕ ЎСМІХАЮЦЦА ВОЧЫ І ТВАР.
БОЛЬШ НЕ БУДЗЕ НІ КВЕТАК, НІ ВЁСНАЎ,
ТОЛЬКІ СУМАМ АБНЯТЫ АБШАР.

ШТО КАЖУ? БУДУЦЬ КВЕТКІ. ЧУЖЫЯ.
БУДУЦЬ ВЁСНЫ, АЛЕ НЕ ТВАЕ.
ДЗЕ Ж ВЫ З МАМАЧКАЙ, ДНІ ЗАЛАТЫЯ,
КАЛІ МАМА НА КУХНІ ПЯЕ?

ДЗЕ Ж ВЫ ТЫЯ СВЯТЫЯ ХВІЛІНЫ,
ШТО КАЛІСЬЦІ НЕ ЗМОГ АЦАНІЦЬ?
УСПАМІНЫ… УЖО ГОД - УСПАМІНЫ…
І НАСТРОЙ - ВОЎКАМ ХОЧАЦЦА ВЫЦЬ...

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2021
Свидетельство о публикации №121121107669