Цэнтон
У чарах млее ноч. За рэчкаю ў аддалі
гамоняць радасна паміж сабой кусты
па той бок. Што па той? I ўжо знікаеш ты.
Так многа шчасця, хоць яго было так мала.
О, сэрца, ты не плач! — яшчэ не перастала
нясцішна гаманіць у часе цемнаты.
Пільнуеш, быццам смерць, гадзіны, дні, гады,
калоціцца агонь, што губіць і ўздымае.
Шкада разбітых мар. На цёмным дне жыцця
мінулае сваё прыпамінаю я
і кожны трэск, і стогн, і звонкі птушак сокат...
Прыходзь у гэты лес, паветра тут глытай —
у хвалях возера разліта пазалота:
Само-Сіерра, Рэйн, Аара, По, Дунай!
Цудоўны верш. Але
Цудоўны верш. Але "прыпамінаю" - гэта не па беларуску.
Я б напісала так: "мінулае сваё узгадываю я"
ці так: "мінулае сваё узгадваю я зноў".
З павагай да аўтара, Баранава Валянціна
І "прыпамінаю", і "перастала"
І "прыпамінаю", і "перастала" таксама па-беларуску. Хоць і крыху рэжуць слых абодва словы.
А вось трэці радок не складны. Націск не не такі. Можна было б, напрыклад,
так:
"У чарах млее ноч. За рэчкаю ў аддалі
гамоняць радасна паміж сабой кусты
па "ІНШЫ" бок. "ЦІ" той? I ўжо знікаеш ты."
Не.))) Я памыліўся. Націск на
Не.))) Я памыліўся. Націск на "той" і ўсё нармальна выходзіць.