Мы паселі на арэлі, Паляцелі праз нябёсы, Сонцу ў вочы паглядзелі, Раскудлачыў вецер косы. Птушкі побач - ім цікава, Але ж нам вяртацца трэба. Загайдала нас на славу: Аж з-пад ног сыходзіць глеба!
23.06.2013