Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арэшына

Сярэдняя: 4.4 (37 галасоў)
Пацешная, Між вербаў ніцых Арэшына У завушніцах. Цыбаты падлетак, Яна надзела Іх толькі сёлета І то ў нядзелю. І ўся выблісквае, Высвечвае Такая блізкая, Сардэчная. Мая націначка З вяснушкамі, Дзяўчыначка, Давай пагушкаю. Траха да крохкай Дакрануся – І ты ўся ў лёгкай Завірусе, А залацісты Пылок лажыцца На лес бязлісты, На ігліцу, На ўсё зарэчча, На палянкі, На нашу стрэчу, А берасцянкі Высвістваюць Ужо ў тумане, Вітаюць чыстае Каханне, Маю арэшыну У агеньчыках, Навекі грэшную, Нявенчаную. І зараз помню Да драбніцы Світання промні Ў завушніцах, Гаркавы водар Балігалову, Што і праз годы Займае мову. Такі бясконцы Мой давер быў Да ласкі сонца, І да вербаў, І да прадвесня, І да выраю, Да ціхай песні, Самай шчырае. Гары, Палай, мая арэшына, Маё жывое шчасце Першае.NIKE AIR FORCE


прырода и жывелны свет

прырода и жывелны свет