Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арліны шыхан

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Старых гарадкоў гарацьба
на пяску залатым.
Па схілах
лісцвянак і кедраў
жывы малахіт.

I не хмары над імі —
гэта вогненны дым
тваіх кузняў і домнаў,
зямлі расіянскае шчыт.

Тваёй сталі
аржавіна
у вяках не кране,
і падкоў тваіх цокат
на брусчатку атрос
белагрывы данчак
у чужой старане,
пеннай цёплай губою
ловячы
прускі авёс.

За Одэрам зноў ты
орды глушаш
басам гармат.
Легендамі,
як туманамі,
сябе абвалок.

Каля топак шчыруеш,
гарнавы і салдат,
узняўшы высока
і дыму, і славы вянок.
Эталоны ляцяць.
Шугае агнём палігон.
Рамеснікі ў чорных шынельках
бягуць на завод.
Перазовы гудкоў,
таежных дарог перазвон
ад кумыснага стану
да
закутых ільдамі вод.
Прашу я:
пазыч
вышыні мне, арліны шыхан*,
крылата застыгшы па-над
вяршынямі гор,
яшчэ раз
расхіні мне
працы бяссонны прастор!

На ростань пазыч
вышыні мне,
арліны шыхан.

*Шыхан — вялізны камень на горнай вяршыні.