Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1944

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Старых гарадкоў гарацьба на пяску залатым. Па схілах лісцвянак і кедраў жывы малахіт. I не хмары над імі — гэта вогненны дым тваіх кузняў і домнаў, зямлі расіянскае шчыт. Тваёй сталі аржавіна у вяках не кране, і падкоў тваіх цокат на брусчатку атрос белагрывы данчак у чужой старане, пеннай цёплай губою ловячы прускі авёс. За Одэрам зноў ты орды глушаш басам гармат. Легендамі, як туманамі, сябе абвалок. Каля топак шчыруеш, гарнавы і салдат, узняўшы высока і дыму, і славы вянок. Эталоны ляцяць. Шугае агнём палігон. Рамеснікі ў чорных шынельках бягуць на завод. Перазовы гудкоў, таежных дарог перазвон ад кумыснага стану да закутых ільдамі вод. Прашу я: пазыч вышыні мне, арліны шыхан*, крылата застыгшы па-над вяршынямі гор, яшчэ раз расхіні мне працы бяссонны прастор! На ростань пазыч вышыні мне, арліны шыхан. *Шыхан — вялізны камень на горнай вяршыні.Nike Air Penny 3


Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)
Калі гляджу на неба сінь - Прыпамінаю твае вочы. Калі гляджу на твае вочы - Прыпамінаю неба сінь. Угледжу ледзь караляў шнур - Прыпамінаю твае вусны. Калі убачу твае вусны - Прыпомню ўміг караляў шнур. Зірну на ластаўкі крыло - Прыпамінаю твае бровы. Калі зірну на твае бровы - Прыпомню ластаўкі крыло. Пачую спевы салаўя - Прыпамінаю твае словы. Пачую ледзь я твае словы - Успомню спевы салаўя. Другой такой не знойдзеш, не! Лепш за цябе няма на свеце! Бо толькі ты адна на свеце Каханне, шчасце дорыш мне.Apparel