Арол сядзеў на дрэве. Паглядаў.
І не рабіў, здавалася, нічога.
Тым часам заяц міма прабягаў
І захацеў сабе жыцця такога.
– Ц і я магу, прабачце, як і Вы –
Адпачываць гадзінамі без справы?
– Чаму б і не? Змагайся за правы!
Але чым гэта скончыцца, цікава?
Ну й зайчык пад сасной сябе ўпісаў,
Але прыладзіў цельца так няўмела,
Што вушкі хутка згледзела ліса
Падбегла, лоўка цапнула – і з’ела.
Мараль: каб недзе велічна сядзець
І працай прымітыўнай не займацца,
Спачатку трэба высака ўзляцець
І там не разгубіцца і ўтрымацца.
16.08.2010