Тэтр для нас так многа значыць!
У ім і я сяброў знайшоў.
І сёння вось сюды прыйшоў,
Артыстаў вершам каб адзначыць.
Я шмат чаго магу сказаць
Пра наш тэатр, без цені флёру,
Бо гонар меў я добра знаць
Амаль што ўсіх яго акцёраў.
Чаму? - тут існуе адказ адзін:
Я нарадзіўся ў сорак шостым,
А ставіць п'есы ў сорак восьмым
Арсеній распачаў Фамін.
Той драмгурток з цячэннем часу
З кароткіх штонікаў падрос,
Тэатрам стаў. Артысты-асы
Нас зачароўвалі да слёз.
Архіпава, Рагожына, Казлова,
Міхеенка і Лукша, Ціханенка,
Падляцкі, Дабраўляніна, Папкова,
Яцкевіч, Станулевіч і Кузьменка.
Садоўскі, Гелер, Аўтухова,
Сайко і Догель, Іжык, Расіцан -
Таленавіта, паспяхова
Ўвадзілі гледача ў прыпадняты стан.
Тэатра росту паспрыялі,
Прыклалі розум свой і рукі,
Рэпертуар фарміравалі
Фамін і Сіднеў, і Дакука,
Міхеенка, Піхтулаў, Спірыдонаў,
Курневіч - тыя рэжысёры,
Што шчырай працаю натхнёнай
На п'едэстал ўзвялі тэатр скора.
Эстафету падхапіла
Спірыдонава Людміла,
Не сышла ўбок нідзе.
Укладае веды, сілы
Ва ўвасобленне ідэй,
Дваццаць год аж рэй вядзе.
І зараз, у часы другія,
Артысты нашы дарагія,
Ветэраны, маладыя,
Дабаўляюць у традыцыі
Свае творчыя амбіцыі.
Ермакова, Жылік, Горыд,
Лукашэвіч і Кузьменка, і Гардзей,
Астрамовіч і Янкоўскі,
Пад кіроўствам рэжысёра,
Трэба будзе - зрушаць горы!
Але новай пастаноўкай
Зноў парадуюць людзей.
Тэатру ўжо - шесцьдзесят пяць,
Народны ён - пятьдзесят пяць.
За гэты час рэпертуар
Сягнуў ажно за 100 спектакляў!
І твар свой мае юбіляр,
Шмат ёсць дыпломаў і адзнакаў.
Мы вам жадаем: і далей
Трымаць дастойна гэту марку,
Эксперыменціраваць смялей, -
За што і ўздымем сённ чарку!
2 красавіка 2013 г.