Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ашмяны - родны кут.

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ашмяны – родны кут, наш старажытны горад,
Ссівелы мой літвін, паляк і беларус!
На ростанях вякоў – ты, як былінны волат,
На краечку зямлі пад назвай БЕЛАРУСЬ.

Ніколі ні прад кім не стаў ты на калені,
На вастрыё кап’я нанізваў ваяроў,
Заўсёды мудрым быў, дасціпным і сумленным,
Ласкава сустракаў і прытуляў сяброў.

І сёння ты такі ж: утульны і гасцінны,
Ты не адну душу сваім цяплом сагрэў,
З табою – мар узлёт і лепшыя часіны,
І дыхаць лёгка тут пад зелянінай дрэў.

Жыві і працвітай, наш мілы сэрцу горад,
Звязалі мы свой лёс з табою назаўжды,
На ростанях шляхоў ёсць ты, мой добры волат.
І ў новы век ляцяць імклівыя гады.