Пачынаючы з пачатку
шлях туды, дзе ўжо быў,
мы даводзім да парадку
што ў першы раз згубіў.
Мы збіраем больш увагі,
дзе нас болей дапякло.
Але ўсё ж дайсьці нам дала
ў адналенчае цяпло.
Дык вось, што мы аднаўляем?
Халадок у галаве?
Перабольшыш другім разам,
калі надта дапячэ.
Лёд у думках небяспечней!
Ён не будзе закіпаць.
Ён паміж жалезных нэрваў
будзе межы зачыняць.
Ля адной калёнай ніткі
затрымаецца ўвесь пар,
а ля іншых непахісных
будзе змерзлы сівы твар.
І яны не дапамогуць
пекла лепш размеркаваць,
каб усім была работа,
і было кім нагадаць.
Так расколецца галоўка
на кавалкі без мазгоў,
што з парадку будзе проку,
як з гліняных чарапкоў.
Кабердзін Уладзімір (Франак Нырка)