Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Авадзень.

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

(Вершык для дзетак)
1
Каля рэчкі - авадзень
Без яды, цалюткі дзень,
Бзыкаціць у траве ад злосці -
Не паклікаў ніхто ў госці.
2
Глядзь, на пашы, каля рова,
Мірна пасвяцца каровы...
Вось дык шчасце прываліла,
Паляцеў, узняўшы крылы...
3
Сеў на шыю да цяляці,
А яно - хутчэй да маці,
Скуру тая палізала -
Авадня тут і не стала...
4
З языка лайдак скаціўся
І на землю паваліўся,
Прытварыўся мерцвяком,
Перад бацькам іх, быком...
5
Бык наздрою дзмухануў,
Авадня пад лісце здуў,
Пакруціў хвастом сярдзіта
І ступіў на ліст капытам.
6
Больш ніколі авадзень
Не кусаўся ў летні дзень,
А маленькія цяляткі
Не атходзілі ад таткі.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115042008786