Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Авакум

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

О, гэты ўдалы і пануры,
Адзеты ў снягі і грамы!
Дрымучая дзікасць натуры,
Нязломная лютасць чумы!

Упэўнены і несуцешны
Ў сваёй непахіснай журбе.
Як печ смаляная для грэшных,
Усходзіць яго жыціе.

Распалка з хваёвага луцця
Ды іскры з гаручай жарствы.
А ён жа каснеў у аблудзе,
Расколавучыцель сівы!



Засьведчываю Вашы словы -

Засьведчываю Вашы словы - Авакум, ён такім і быў.

Дзякуй!

Дзякуй!